Фэст “Сонцастаянне”: тусоўка, дзе кожны б'е ў свой барабан
Самую доўгую ноч у 2009-м годзе мінчукі пышна адзначылі вялікім пазітыўным фестывалем “Сонцастаянне”. На працягу сямі гадзін на сцэну “Рэактара” узыходзілі самыя розныя гурты, пачынаючы ад раптам уваскрэслага “Перабора” разам з дзядзям Васям Пачыцкім, праз “Крамбамбулю”, “ДзеціДзяцей”, “Серебряную свядьбу” і да маскоўска-латышышскага Карла Хламкіна і “ОгнеОпасОркестр”.
Галоўны ідэолаг фестывалю Яўген Калмыкоў адмовіў усялякую канцэпцыю мерапрыемства і параўнаў яго з тусоўкай:
Яўген Калмыкоў: “Гэта падобна на тое, што ў Афрыцы сабраліся барабаншчыкі і б’юць у барабаны. Гэта тусоўка”.
У хуткім часе чакайце фотарэпартаж і падрабязную справаздачу з фестывалю “Сонцастаянне” на сайце Еўрарадыё.