Фэст у гонар Мілавідскай бітвы перанясуць на іншы дзень

Як паведамляла Еўрарадыё, фэст меркаваўся на 2 чэрвеня. Аднак райвыканкам забараніў яго, бо ў гэты ж час сваё мерапрыемства тамсама хочуць правесці чыноўнікі аддзела культуры райвыканкаму.



Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на ініцыятыўную групу, цяпер плануецца правесці фэст у іншы дзень чэрвеня. Пагатоў, кажуць арганізатары, Яны ўжо маюць дамовы з органамі ўнутраных спраў, медыкамі і камунальнікамі.



У рамках трохгадзіннага фэсту плануецца ўскладанне кветак да помніка касінерам Кастуся Каліноўскага, выступы гісторыкаў, краязнаўцаў, паэтаў і бардаў.



Фота — pyx.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі