Фэст "Жывы Гук ON-line" пераносіцца на 2 жніўня

Ад самага пачатку было відавочна, што пяцігадзінны рок-канцэрт у цэнтры Мінска каму-небудзь не дасць спакойна спаць.  І нягледзячы на тое, што фэст "Жывы Гук ON-line" не выйшаў за вызначаныя заканадаўствам часавыя межы, жыхарам дамоў побач з Домам Афіцэраў вельмі не спадабалася ідэя фэсту пад вокнамі. Як вынік, з-за шматлікіх скаргаў другі фэст, прызначаны на 31 ліпеня, давялося перанесці на 2-га жніўня ў памяшканне кавярні "Т-34", што знаходзіцца там жа, у Доме Афіцэраў. 

Нагадаем, што ў канцэрце возьмуць удзел гурты Remissia, Batiskaf, Esprit, "Мутнаевока" і Mauzer. Адмысловыя запрашальныя на канцэрт 2 жніўня можна атрымаць у кавярні "Союз On-Line", калі набудзеш Інтэрнет-пакет "Музычны", кошт якога 5 тысяч рублёў.

Запрашальныя, якія былі атрыманыя на канцэрт, які павінен быў праходзіць 31 ліпеня, будуць дзейнічаць і 2 жніўня.

Дарэчы кастынг на права ўдзелу ў праекце працягваецца. Запісы, інфармацыя пра гурты, запрашэнні на рэпетыцыі і ўсё, што толькі можа дапамагчы скласці меркаванне пра творчасць каманд, прымаюцца да гэтага часу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі