Фестываль Be Free! пройдзе ў Львове
Фeстываль «Be Free!» — працяг мінулагодняга фэсту «Права быць свабодным» — адбудзецца ў Львове 9-10 жніўня.
Фэст пройдзе на двух сцэнах: на гарадскім рынку і ў Парку імя Багдана
Хмяльніцкага. На ўдзел з беларускага боку ўжо пагадзіліся Krama, Neuro
Dubel, ULIS, Stary Olsa, Žygimont vaza, WZ Orkiestra, Zet, вядуцца перамовы
з іншымі вядомымі гуртамі. З польскага боку папярэднюю згоду на выступ
даў гурт T-Love, з украінскага - «Тартак». На фэст прыедуць і іншыя ўкраінскія і польскія гурты.
У хуткім часе для маладых беларускіх камандаў стартуе конкурс на ўдзел
у «Be Free!» — падрабязнасці пра гэта з'явяцца на нашай старонцы і на сайце фестывалю.
Еўрарадыё арганізуе фестываль разам з "Беларускай музычнай альтэрнатывай" і ініцыятывай "Студфармат" пры партнёрстве Суполкі украінскай моладзі і шэрага міжнародных партнёраў.
Еўрарадыё арганізуе фестываль разам з "Беларускай музычнай альтэрнатывай" і ініцыятывай "Студфармат" пры партнёрстве Суполкі украінскай моладзі і шэрага міжнародных партнёраў.