Фестываль кветак пройдзе на Гродзеншчыне
Імпрэза адбудзецца 18 жніўня ў пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна.
Тут будуць конкурсы кветкавых кампазіцый, букетаў, кветкавых касцюмаў і страваў народнай кухні “Бульбяныя прысмакі”.
Апроч таго, у Жалудку адбудзецца гісторыка-рамантычная прагулка “Жалудок ажыццяўляе мары”, фотавыстава “З гісторыі фестываляў кветак на Шчучыншчыне”. Будуць арганізаваныя майстар-класы па вырошчванні кветак і выкарыстанні дэкаратыўных раслінаў, а таксама шмат іншых мерапрыемстваў, перадае БелаПАН.