Фідэль Кастра акрыяў пасля аперацыі на кішачніку

Кубінскі лідэр Фідэль Кастра практычна аднавіў здароўе пасля цяжкай аперацыі на кішачніку, зробленай яшчэ летась. Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнай асамблеі Кубы Рыкарда Аларкон.  Спадар Аларкон не паведаміў, калі Фідэль здолее вярнуцца да кіравання краінай. Аднак спікер падкрэсліў, што праблемы кубінскага лідэра са здароўем ужо ў мінулым.

Рыкарда Аларкон паведаміў таксама, што ў апошні час кубінскі лідэр шмат чытае і піша.

Нагадаем: 80-гадовы Фідэль Кастра, які ўзначальвае Кубу з 1959 года, летась перадаў уладу свайму брату Раўлю на час правядзення аперацыі на кішачніку і рэабілітацыі пасля яе.

“Интерфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі