ФІФА на працягу двух тыдняў вынесе вердыкт па справе Леаніда Ковеля

На працягу двух тыдняў мусіць быць вынесены ФІФА вердыкт па "справе Ковеля". Пра гэта заявіў гендырэктар львоўскага ФК "Карпаты" Аляксандр Яфрэмаў.   Нагадаем, беларускі футбаліст пасля заканчэння сезона палічыў, што тэрмін арэнды яго "Карпатамі" ў мінскага "Дынама" скончыўся. Ковель працаўладкаваўся ў Расіі ў клубе "Сатурн". Аднак неўзабаве пасля гэтага кіраўніцтва "Карпат" заявіла, што беларус падпісаў з клубам кантракт і таму належыць яму.

"Гэта не нашыя праблемы. Ён заяўлены за "Карпаты", а яго трансферны сертыфікат да гэтага часу знаходзіцца на Украіне. І калі Беларуская федэрацыя футбола супрацьзаконна выдала два сертыфікаты на Ковеля - няхай гэта будзе яе галаўным болем", сказаў гендырэктар "Карпат".

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі