Фігурант "чорнага спісу" ЕС выехаў у Аўстрыю
Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі, унесены ў спіс неўяздных у краіны Еўрасаюза, удзельнічае ў мерапрыемстве ААН у Вене.
21—25 сакавіка ў Вене праходзіць 54-я сесія Камісіі ААН па наркатычных сродках. У ёй удзельнічае беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі Алегам Пякарскім. Пра гэта паведамляецца на сайце МУС.
Пякарскі занесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, уезд якім у краіны Еўрапейскага саюза забаронены, нагадвае БелаПАН.