Фігурант справы аб "бруднай нафце" папрасіў палітычнага прытулку ў Літве

Фігурант справы аб "бруднай нафце" папрасіў палітычнага прытулку ў Літве

У Літве супрацоўнікі паліцыі затрымалі расіяніна Рамана Ружэчку, які праходзіць адным з падазраваных па справе аб "бруднай нафце". Пасля затрымання ён папрасіў у Літве палітычнага прытулку, інфармуе ru.delfi.lt са спасылкай на прадстаўўнікоў літоўскага суда. 

Ружэчку арыштавалі на тры месяцы. "Магу пацвердзіць, што падчас ажыццяўлення вышуку Інтэрпола асоба была затрыманая. Пракуратура ўстрымліваецца ад больш дэталёвых каментароў", — заявіла прадстаўніца па сувязях з грамадскасцю Генпракуратуры Літвы Эляна Мартынонене.

Ружачка быў кіраўніком Самарскага тэрмінала "Транснафты". У траўні суд у Расіі завочна арыштаваў яго і абвясціў яго ў вышук.

Нагадаем, што ў другой палове красавіка расійскі нафтаправод "Дружба" быў спынены, бо па ім транспартавалася нафта з вялікай доляй хлорарганічных злучэнняў. У Беларусі ад паставак бруднай нафты сапсавалася дарагое абсталяванне на мазырскім НПЗ. Нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры і Наваполацку працавалі не на поўную магутнасць. 

Пра пастаўкі забруджанай нафты заявілі таксама Польшча, Германія, Венгрыя, Славакія, Чэхія. Яны прыпынілі прыём расійскай нафты. Адноўленыя пастаўкі былі толькі ў траўні-чэрвені. 

Вінаватымі ў забруджванні былі названыя некалькі службовых асобаў філіяла "Транснафты".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі