Фіксаваны падатак для падпрымальнікаў падвысяць усяго на 10 еўра
І тое, толькі па дзвюх пазіцыях – абутку і друкаванай прадукцыі. Як даведалася Еўрарадыё, Мінгарсавет не збіраецца ўраўноўваць падаткаабкладанне ІПэшнікаў з юрыдычнымі асобамі.
Ужо каторы дзень ІПэшнікі ўсхвалявана абмяркоўваюць магчымае падвышэнне фіксаванага падатку ажно ў два разы. Але як запэўнілі Еўрарадыё ў Інспекцыі па падатках і зборах Мінску, павелічэнне плануецца толькі на 10 еўра. “У нас і так самыя высокія стаўкі па рэспубліцы”, - кажа намеснік начальніка Інспекцыі Аляксандр Суботка:
“Так, мы рыхтуем. Мы накіравалі, але толькі па дзвюх пазіцыях – па абутку і друкаваных выданнях”.
Па словах начальніка ўпраўлення па прадпрымальніцтву Мінгарвыканкама Аляксандра Каліноўскага, стаўку спрабавалі падвысіць яшчэ ў снежні:
“На папярэдняй сесіі, якая прайшла да Новага года, такая спроба была. Я не візіраваў, калі шчыра, і яны знялі гэта пытанне па павелічэнні стаўкі адзінага падатку. На сесіі гэта пытанне не разглядалася”.
Што тычыцца гэтага году, пакуль прапановаў аб павышэнні ставак у Мінгарвыканкам не паступала, кажа Аляксандр Каліноўскі:
“Рашэнне прымае сесія гарсавета. Чарговая сесія будзе 12 сакавіка. Пакуль матэрыялы туды ніхто не рыхтаваў, гэта я вам афіцыйна заяўляю. Таму ніякай інфармацыі наконт таго, што хтосьці будзе павышаць стаўку, у мяне няма”.
Былы краўнік Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа лічыць, што калі стаўкі падвысяць, то гэта будзе накіравана супраць тых ІПэшнікаў, якія сваіх наёмных працаўнікоў рэгістравалі індывідуаламі:
“Па сутнасці, гэта накіравана супраць тых ІПэшнікаў, якія ўтваралі ПІПы, тое, што мы называем партнёрствамі індывідуальных прадпрымальнікаў, г.зн. сваіх наёмных працаўнікоў наймалі індывідуаламі. Менавіта на гэтыя сістэмы ў першую чаргу і прыйдзецца ўдар дадатковага падаткаабкладання”.