Фільм “Хросны бацька-4” выйшаў сёння ўвечары на тэлеканале НТВ

Расійскі тэлеканал НТВ паказаў сёння ўвечары фільм “Хросны бацька-4”. Назва чацвёртай серыі фальму — “Апошняя восень”. У Беларусі, як і папярэднія часткі, фільм не транслявалі.
 

У фільме распавядаецца пра смерць журналіста Алега Бябеніна. Аўтары даводзяць, што самазабойства Бябеніна інсцэнізавана, бо шмат што сведчыць пра забойства журналіста.

Як і раней, у гэтым фільме зноў звяртаюцца да тэмы знікненняў іншых журналістаў і палітыкаў у Беларусі. Баец военскай часткі 3214 Дзмітры Новічак, якой кіраваў Паўлючэнка, паведаміў, што яго сябар Аляксандр Васільеў распавёў яму асабіста, што байцы іх часткі ўдзельнічалі ў забойстве Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатолія Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага.

У фільме распавядаецца, што Лукашэнку падтрымліваў алігарх Барыс Беразоўскі. Зараз да яго далучыліся яшчэ Курманбек Бакіеў, Юры Лужкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі