Фільм пра Iron Maiden атрымаў кінаўзнагароду
Фільм "Iron Maiden: Flight 666", які распавядае пра гастрольны тур брытанскай хэві-металічнай групы Iron Maiden, атрымаў галоўную ўзнагароду кінафэсту SXSW, што прайшоў у Осціне, штат Тэхас, паведамляе Blabbermouth. Кіна-агляд з'яўляецца часткай маштабнага музычнага фэсту South by Southwest Стужка атрымала прыз "24 Beats Per Second" ("24 удары ў секунду") як лепшы музычны дакументальны фільм. У карціне, якая стала першым паўнаметражным фільмам у гісторыі Iron Maiden, захаваная першая, амерыканская частка сусветнага тура групы "Somewhere Back In Time" у падтрымку аднайменнай складанкі хітоў, якая адбылася ў лютым-сакавіку 2008 года. Тады за 45 дзён калектыў даў 23 канцэрты, выступіў перад 500 тысячамі сваіх прыхільнікаў. Пазней у рамках турнэ Iron Maiden выступілі і ў Расіі.
Сярод іншага ў фільме можна будзе ўбачыць вакаліста Iron Maiden Бруса Дзікінсана, які мае ліцэнзію пілота, за штурвалам асабістага самалёта групы Boeing 757.
Прэм'ера фільма "Iron Maiden: Flight 666" адбудзецца 21 красавіка. У гэты дзень, названы "Iron Maiden Day", пройдуць адначасовыя паказы фільма ў кінатэатрах па ўсім свеце. Толькі пасля гэтага стужка з'явіцца ў продажы на DVD.
Фота: www.lenta.ru