Фільм з беларускай у галоўнай ролі стаў лаўрэатам Канаў (відэа)

Як інфармуе Радыё "Свабода", фільм атрымаў галоўны прыз у секцыі "Тыдзень крытыкі". Галоўную ролю ў фільме выканала глуханямая беларуская акторка з Гомеля Яна Новікава.



Для Слабашпіцкага фільм "Племя" дэбютны. Ролі ў ім гралі непрафесійныя глуханямыя акторы. Прысутная на цырымоніі ўручэння прызоў выканаўца галоўнай ролі расплакалася.



Карціна заваявала яшчэ дзве прэміі — прыз "Адкрыццё" і прыз фонду Ган, які абяцае дапамогу ў дыстрыбуцыі фільму.



Фільм зняты выключна на мове жэстаў у традыцыях нямога кіно. Гэта драматычная гісторыя першага кахання маладога хлопца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі