Фінал хакейнага Каляднага турніру пройдзе 7 студзеня ў "Мінск-Арэне"

Фінальны матч хакейнага Каляднага турніру пройдзе 7 студзеня ў спорткомплексе "Мінск-Арэна", паведамляе БЕЛТА. У вырашальным матчы сустрэнуцца каманды Беларусі і Расіі. Фаварыты ўжо атрымалі па дзве ўпэўненыя перамогі і лідыруюць у сваіх групах. У квартэце А лядовая каманда прэзідэнта Беларусі па чарзе абыграла каманды Швейцарыі (10:3) і Ўкраіны (10:5), а ў групе В расіяне таксама без вялікіх праблем разабраліся з фінамі (11:6) і немцамі (18:3).

Нагадаем, што раней абвяшчалася, што першы матч на "Мінск-Арэне" правядуць напрыканцы студзеня зоркі КХЛ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі