Фінал Кубка Беларусі па хакеі-2009 пройдзе ў Салігорску

Кубак Беларусі-2009 традыцыйна пройдзе у жніўні. У ім прыме ўдзел 11 камандаў, якія будуць падзеленыя на 2 падгрупы. 1-я падгрупа: "Юнацтва-Мінск", "Металург" (Жлобін), "Віцебск", "Нёман" (Гродна), "Шыннік" (Бабруйск), "Шахцёр" Салігорск.

2-я падгрупа: "Гомель", "Хімвалакно-Магілёў", "Керамін-Мінск", "Хімік-СКА" (Наваполацк), "Брэст".

Ад 5 па 15 жніўня ў кожнай з падгруп, як паведамляе "Прессбол", пройдзе кругавы раўнд. Па яго выніках вызначацца два пераможцы — яны сустрэнуцца 19 жніўня ў фінальным матчы ў Салігорску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі