Фіналісты мінулагодняга “Еўрафэста” ігнаруюць “Музычны суд”
Пакуль АНТ заклікае ўсіх на “Музычны суд”, на БТ раяць не спяшацца дасылаць творы на “Еўрабачанне”. Былыя ўдзельнікі “Еўрабачання” сумуюць па “Еўрафэсце”, а ў мінулым годзе ў гэты час ужо адабралі 5 фіналістаў нацыянальнага конкурсу. Еўрарадыё вырашыла даведацца, што рабіць тым, хто хоча пазмагацца за ўдзел у “Еўрабачанні” ад Беларусі. Першы тэлеканал, які будзе займацца трансляцыяй еўрапейскага песеннага конкурсу, наогул пакуль не збіраецца брацца за адбор выканаўцаў ці то песні. Кіраўніца прэс-службы Белдзяржтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская параіла ўсім зацікаўленым “прытрымаць” свае творы, пакуль кіраўніцтва канала не вызначыцца:
Смалонская-Краскоўская: “У нас было сёння паседжанне кіраўніцтва канала. Аднак пытанне “Еўрабачання” чамусьці на ім не разглядалася. Пакуль можна аўтарам кампазіцый параіць прытрымаць свае творы ў сябе”.
З кастрычніка на тэлеканале АНТ быў запушчаны праект “Музычны суд”. Фактычна, гэта адзіны ў краіне конкурс, які можа разглядацца як варыянт для адбору твора і выканаўцы на “Еўрабачанне”. Але толькі “можа” — бо правоў на выкарыстанне брэнду “Еўрабачанне” тэлеканал АНТ не мае.
Аліна Праваторава, прэс-сакратар канала АНТ: “Аўтары могуць дасылаць песні на наш праект “Музычны суд”. Таму што мы зараз займаемся адборам песні для прадстаўлення Беларусі на міжнародных конкурсах. А наконт менавіта “Еўрабачання” я нічога пакуль сказаць не магу. Бо пакуль што нічога невядома”.
Роўна год таму, 15 снежня, шляхам “жывога” праслухоўвання былі адабраныя 5 фіналістаў конкурса “Еўрафэст”: Дакота з Litesound, Гюнеш Абасава, Пётр Ялфімаў, гурт “Ветер в голове” і спявачка Даменіка. Цікава, што пераможца нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2009” Пётр Ялфімаў у гэтым годзе наогул не цікавіцца еўрапейскім песенным конкурсам. Як распавяла Еўрарадыё прадзюсар спевака Таццяна Касмачова, сёлета Пятру было “не да таго”:
Касмачова: “Мы не ведаем, ці праходзіць адбор на “Еўрабачанне” наогул… А Пётр дакладна не збіраецца ўдзельнічаць. Бо апошнім часам здаваў іспыты і атрымаў ступень магістра. Папросту не да таго было. А мы насамрэч нават і не ведаем, ці займаюцца ў гэтым годзе ў Беларусі адборам выканаўцы і песні на “Еўрабачанне”.
Дзмітрый Кін, лідэр гурта Litesound, вельмі песімістычна ставіцца да сёлетняга адбору на “Еўрабачанне”. У размове з Еўрарадыё спявак зазначыў, што ўдзельнічаць няма жадання наогул. Бо і прадзюсіраванне ў нашай краіне адсутнічае на еўрапейскім, ці хаця б расійскім, узроўні. Ды і свае песні аддаваць для іншага выканаўцы музыкам не вельмі хочацца:
Кін: “Нам наогул не хочацца зараз удзельнічаць у “Еўрабачанні” ад Беларусі. Таму што падрыхтоўка да конкурса зараз незразумела як праходзіць! А ўдзельнічаць хочацца тады, калі будзе ўсё зразумела альбо калі самі паклічуць. А то “пад удар” гэтаксама не ахвота патрапіць. Тым больш, што ў Беларусі зараз няма таго ўзроўню прадзюсіравання, які б мог бы гарантаваць хаця б паўфінал “Еўрабачання”.
Гюнеш, адной з мінулагодніх фаварытак “Еўрафэсту”, прапанавалі сёлета паўдзельнічаць у праекце канала АНТ “Музычны суд”. Аднак спявачка, якая, дарэчы, яшчэ ў верасні падрыхтавала новую песню адмыслова для “Еўрабачання”, адмовілася. Маўляў, калі “Еўрафэст” дазваляў артыстам стварыць нешта выбітнае і незвычайнае, то “Музычны суд” папросту “збірае” па частках эфемернага выканаўцу:
Гюнеш: “Тэлеканал АНТ прапаноўваў мне паўдзельнічаць у “Музычным судзе”. Для таго, каб я сваю песню прадставіла і яе нехта б іншы праспяваў. Аднак я адмовілася. Рэч у тым, што мая песня пісалася пад мае вакальныя асаблівасці. Таму я не думаю, каб нехта з тых, каго мне прадставілі на конкурсе, здолеў бы выканаць якасна маю песню”.
Як бы там ні было, а да фіналу “Еўрабачання-2010” у Осла засталося менш за паўгода. Аднак, на думку Гюнеш, панікаваць яшчэ зарана. У любым выпадку, раіць спявачка, трэба прасцей ставіцца да самога конкурсу:
Гюнеш: “Мне падаецца, што ставіцца да “Еўрабачання” трэба прасцей. У першую чаргу як да свята. То бок, спрабаваць падарыць людзям больш радасці, усмешак і пазітыву. І нават калі мы прайграем — мы павінныя ўсё роўна паказаць, што мы шчаслівыя людзі і ўсё ў нас добра”.
Фота: www.eurovision.tv