Фінькевіча пераводзяць у камеру, дзе на 18 месцаў утрымліваць 30 чалавек
Палітвязня Артура Фінькевіча пераводзяць у камеру магілёўскага СІЗА, дзе на 18 месцаў утрымліваюць 30 чалавек. Пра гэта стала вядома пасля таго, як маці Артура змагла сустрэцца з сынам. Паводле яе словаў, хлопец трымаецца мужна, але вельмі схуднеў.
Нагадаем, што Артур Фінькевіч 20 снежня быў асуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі адразу па адбыцці ім двух гадоў “хіміі” за графіці. Моладзевага актывіста абвінавацілі ў парушэнні рэжыму адбыцця пакарання.
Хартыя-97