Фінляндыя апошняй пагадзілася на газаправод NORD STREAM на сваёй тэрыторыі
Суполка Nord Stream атрымала апошнюю згоду на праходжанне газаправоду па водах Балтыі. Інвестыцыя ацэньваецца на 7,5 млрд еўра, утворыць 2 ніткі працягласцю на 1220 км і прапускной здольнасцю ў 27,5 млрд кубаметраў на год. Пачнецца ў ваколіцах расійскага Выбаргу, а скончыцца пад нямецкім
Грайфсвальдам. Першую нітку маюць здаць у 2011, другую – у 2012 г.
Эколагі і некаторыя ўрады апасаюцца ўплыву будовы на прыродны асяродак і судаходныя маршруты на Балтыку, адзначае Onet.pl.
51% працэнт удзелу ў Nord Stream мае расійскі канцэрн “Газпрам”, па 20% - нямецкія канцэрны E.ON Ruhrgas i Wintershall, і 9% - галандская фірма Nederlandse Gasunie.