Фінляндыя можа пабудаваць сцяну на мяжы з Расіяй
На фінска-расійскай мяжы / reuters.com
Фінляндыя можа пабудаваць сцяну на мяжы з Расіяй. З такой прапановай выступіла фінская памежная служба на выпадак "катастрафічнага" прыбыцця з РФ уцекачоў (стыхійнага ці спецыяльна арганізаванага Расіяй), піша "Бі-Бі-Сі".
Сцяну прапануецца пабудаваць на некаторых участках 1300-кіламетровай мяжы. Праект будзе каштаваць каля 100 мільёнаў еўра. Міністр унутраных спраў Фінляндыі Крыста Міканен такую ініцыятыву падтрымала.
Пасля 21 верасня, калі ў Расіі аб'явілі мабілізацыю, колькасць расіян, якія прыязджаюць у Фінляндыю, узрасла ўтрая — са звычайных прыкладна трох тысяч за дзень да 8-9 тысяч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.