Фірма “Аўтарамонтнік” не рамантуе аўтамабілі, а соліць селядцы (фота)
Баранавіцкая фірма “Аўтарамонтнік” гандлюе селядцамі, а вось рамонтам аўтамабіляў не займаецца. Яе дырэктар Алег Кузьміч патлумачыў Еўрарадыё гэты дысананс тым, што фірма існуе з 90-х, “не падмачыла рэпутацыю, а з таго часу, самі ведаеце, амаль нікога не засталося”. Таму, маўляў, брэнд мяняць нявыгадна.