Фірма-банкрут у Камянцы працягвае падманваць сваіх кліентаў

Прыватнае унітарна-гандлёвае прадпрыемства “Мадик” з’яўляецца сталым пастаўшчыком кліентаў для Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага таварыства аховы правоў спажыўцоў. Старшыня арганізацыі Ірына Маркава патлумачыла Еўрарадыё: — Такія дамовы на вялікія сумы заключаюць, у асноўным, маладыя сем’і коштам ільготных крэдытаў з АСБ-Банка. Цалкам аплачваюць будаўнічыя матэрыялы, а ў выніку ні матэрыялаў, ні грошай. Потым высвятляецца, што фірма не здольная выканаць гэтыя абавязкі, бо мае мільённыя даўгі. У Камянецкім раённым судзе ўжо разгледжаныя 5 пазоваў да “Мадика”, чакаюць разгляду 3. Выстаўляліся яшчэ пазовы без удзелу Таварыства аховы правоў спажыўцоў. Агульны аб’ём прэтэнзіяў да гэтай фірмы больш за 100 мільёнаў беларускіх рублёў.

Фірма заваблівае кліентаў па ўсёй Беларусі, абяцаючы дастаўку грузаў. Пры гэтым у яе няма транспарту.

Нашы людзі занадта даверлівыя, кажа спадарыня Маркава. Адной кліентцы не давезлі будматэрыялы, адкрылі праўду: транспарту няма. Калі яна сама наняла грузавік, з ёй паехалі да калгаснай фермы і сказалі: “Там вашыя цэглы”. Але даяркі расчаравалі жанчыну: тут толькі каровы.

Чаму ж не рэагуюць праваахоўныя органы? Не ўзбуджаюцца справы па махлярству? Можа, гэта і лепш так, кажа Ірына Маркава. Крымінальны пераслед часта адразае ўсе шляхі да магчымага звароту грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі