ФК “Дарыда” ачоліць Бразоўскі, а мінскі “Лакаматыў” – Акшаеў
Новым галоўным трэнерам ФК “Дарыда” з новага года будзе 39-гадовы Вадзім Бразоўскі, які раней быў памочнікам свайго папярэдніка Уладзіміра Курнева. Таксама Бразоўскі двойчы, у 2006 і 2007 гадах, нейкі час кіраваў камандай, нагадвае “Прессбол”.
А мінскі “Лакаматыў” уступіў у 2008 год з новым галоўным трэнерам Вячаславам Акшаевым. З ім мусяць падпісаць кантракт на два гады. Акшаеў – вядомы футбольны спецыяліст, працаваў з наваполацкім “Нафтанам”, апошнім часам уваходзіў у трэнерскі штаб “Гомеля”.