ФК "Мінск" пасля перамогі над "Партызанам" стаў лідэрам чэмпіянату Беларусі
Тры матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшлі ў суботу. ФК "Мінск" перамог "Партызан" з лікам 3:1 і дагнаў па ачках БАТЭ, а за кошт большай колькасці перамог выйшаў на першае месца ў турнірнай табліцы. Прынамсі, на адзін дзень, бо барысаўчане праводзяць свой матч заўтра. У Бабруйску "Белшына" і жодзінскае "Тарпеда" згулялі ўнічыю 1:1, а ў Наваполацку "Нафтан" перамог гродзенскі "Нёман" — 2:1.
Астатнія матчы 23-га тура пройдуць у нядзелю: "Віцебск" — БАТЭ, "Дынама" (Мінск) — "Дняпро" (Магілёў), "Шахцёр" (Салігорск) — "Дынама" (Брэст).
У "Мінска" і БАТЭ па 48 ачкоў (у барысаўчан дзве гульні ў запасе), у "Шахцёра" 41 ачко і гульня ў запасе, у мінскага "Дынама" 37 ачкоў і дзве гульні ў запасе.