ФК "Мінск" здабыў ачко ў Жодзіне, дзякуючы аўтаголу Лаўрыка

Матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе праходзяць у суботу. Мінскае "Дынама" разграміла "Партызан" — 5:1, прычым два галы на рахунку 18-гадовага бразільца Фурлана.  Жодзінскае "Тарпеда", якое змагаецца за выжыванне ў лізе мацнейшых, згуляла ўнічыю 1:1 з адным з лідэраў — "Мінскам". Лік пасля перадачы Андрэя Лаўрыка на 47-й хвіліне адкрыў Ігар Крывабок. Але на 57-й усё той жа тарпедавец Лаўрык забівае гол ва ўласныя вароты...

Суседзі па турнірнай табліцы бабруйская "Белшына" і наваполацкі "Нафтан" таксама згулялі ўнічыю 1:1. Філіп Рудзік на 57-й хвіліне вывеў наперад гасцей, але былы нападаючы БАТЭ Генадзь Блізнюк за 6 хвілін да фінальнага свістка забіў гол у адказ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі