Флюра-арт дабраўся і да Мінску

Для тых, хто не ў курсе: флюара-арт-аб'екты, альбо творы флюара-арту ствараюцца з дапамогай адмысловых флюарэсцэнтных (ультрафіялетавых) чарнілаў, якія наносяцца з дапамогай друку, аўтаасадкі, зубачысткі ці нават пальца, змочанага ў вадкасці.

Пра адкрыцё флюравыставы Еўрарадыё распавяла мастачка Лада Звягінцава:

“Адкрыццё выставы нас вельмі здзівіла, бо прыйшла вялікая колькасць людзей, было нават страшна, бо яны не змяшчаліся і стаялі нават на вуліцы. Неяк па чарзе уваходзілі – так адбывалася перамяшчэння гэтага патоку”.

Большасць твораў былі ўжо гатовыя, але былі асобы, якія “загарэліся” і падрыхтавалі карціны непасрэдна для выставы. Лада зазначыла, што мастакоў у гэтым кірунку у нашай краіне дастаткова, але людзей усё роўна трэба актывізаваць такімі выставамі.

“Дастаткова шмат людзей адгукнулася, складана падлічыць. Мы слухаем пісхадэлік-транс – гэта музыка нас аб’ядноўвае. І непасрэдна мы займаемся афармленняў вечарынак. Псіхадэлічны дызайн і карціны, і аб’ёмны дызайн – гэты ўвесь плён нашай творчасці можна пабачыць на выставе. Прыйшла ідэя ўсё гэта аб’яднаць і арганізаваць такую выставу, каб актывізаваць людзей на творчасць у гэтым кірунку”.

На выставе флюрэсцэнтнага і псіхалагічнага мастацтва выстаўленны працы Юлі Суліко, Юлі Пуцілінай, Каці Лісіцынай, Лады Звягінцавай, Андрэя Жукава.

Флюара-арт перакрыжаўся з тэатральным фэстывалям "Тот Самый Фестиваль", таму паглядзець на выставу і закрыццё тэатральнага фэстываля можна будзе да 26 красавіка. Афіцыйнае ж закрыццё выставы пад рытмік-эмбіент, барабаны і акустычны джаз адбудзецца 24 красавіка.

Фота: Gluctim.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі