Форму для алімпійцаў пашылі ў Беларусі і Кітаі (Фота)
Намеснік міністра спорту і турызму Дзмітрый Шычко распавёў, у якіх умовах будуць жыць нашы спартсмены ў Ванкуверы і ці паедуць іх забаўляць музыканты, а карэспандэнт Еўрарадыё прымераў форму нашых спартсменаў.
Колькі на сёння ліцэнзій мае алімпійская зборная?
Дзмітрый Шычко: Пасля ўдакладнення Міжнароднай асацыяцыі лыжнага спорту колькасці спартсменаў, якія выканалі кантрольныя нарматывы ў лыжных гонках, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжным двубор’і, агульная колькасць ліцэнзій складае 48 у 6 відах спорту. Гэта лічба можа быць зменена. Бо частка спартсменаў стаіць у так званым лісце чакання. Гэта канькабежны спорт, фігурнае катанне, лыжныя гонкі – асобныя спартсмены.
Што з сябе ўяўляе алімпійская форма спартсменаў і хто яе рабіў?
Дзмітрый Шычко: Цывільную форму для спартсменаў мы шылі ў Беларусі. Адшывалі па індывідуальных мерках, абмерваючы кожнага спартсмена, трэнера, усіх удзельнікаў дэлегацыі. Туды ўваходзіць звычайны набор. Усё, што тычыцца цырымоніі адкрыцця, узнагароджання ды іншых афіцыйных цырымоній, якія прадугледжаныя рэгламентам Алімпіяды. Спартовай формай забяспечвае Нацыянальны алімпійскі камітэт і яе вырабляла адна з кітайскіх фірм, якая брала ўдзел у распрацоўцы і экіпіроўцы на летнія алімпійскія гульні. Форма добра сябе зарэкамендавала, атрымала высокую адзнаку спартсменаў трэнераў, грамадскасці.
Колькі каштуе адзін камплект алімпійскай экіпіроўкі?
Дзмітрый Шычко: Калі казаць пра цывільны камплект, то ўвесь набор: касцюм, паліто, шапка, кашуля, гальштук і ўсё астатняе каштавала прыблізна 600-650 умоўных адзінак. Тэндар выйгравалі тыя прадпрыемствы, якія гатовыя былі па найбольш выгадных для нас коштах вырабіць гэтыя рэчы.
Дзмітрый Шычко: Мы пакуль дакладна не зацвярджалі. Бо, напрыклад, хакеісты вызначаць свой канчатковы склад непасрэдна ў Канадзе. Каманда збярэцца толькі 8 лютага, там жа будуць задзейнічаныя хакеісты, якія гуляюць у Нацыянальнай хакейнай лізе. Ёсць пэўныя нюансы – траўмы атрымалі Касціцын-старэйшы, Грабоўскі. Ёсць пытанні па іншых. Я думаю, што гэта будзе нехта з нашых хакеістаў альбо біятланістаў.
У якіх умовах будуць жыць спартсмены ў Алімпійскай вёсцы?
Дзмітрый Шычко: Адна вёска будзе ў Ванкуверы – там будуць жыць тыя спартсмены, якія будуць спаборнічаць у закрытых памяшканнях. Гэта – хакеісты, канькабежцы, фрыстайлісты. Іх трамплін знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Ванкувера. Астатнія віды спорту, у першую чаргу лыжныя, будуць жыць у другой вёсцы, якая размешчаная ў мястэчку Віслер у 120 кіламетрах. Жыллё без раскошы, але ў памяшканнях ёсць усё неабходнае для камфортнага прыбыцця спартсменаў, трэнераў. Для падрыхтоўкі і ўдзелу ў спаборніцтвах. Гэта двухмесныя нумары. Але Алімпіяда – гэта не турыстычнае мерапрыемства, калі думаюць пра камфорт. Нас цалкам задавальняе тое, што нам прадастаўляюць арганізатары – ложак, стол, шафа, стул, вешалкі для адзежы, сушылкі — усё, што неабходна. Дадатковыя камфортныя ўмовы забяспечваюцца за дадатковую плату.
Падчас алімпіяды ў Пекіне так званы “Беларускі дом” мясціўся ў памяшканні нашай амбасады ў Кітаі. Ці будзе ў Ванкуверы “Беларускі дом”, дзе ён будзе знаходзіцца і ці плануеце запрашаць туды кагосьці з айчынных артыстаў?
Дзмітрый Шычко: У мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў дадаткова мы не арганізуем нейкіх мерапрыемстваў, звязаных з нашым прыбыццём там. А будзем знаходзіцца ў рэжыме дзеяння алімпійскай сям’і. А артысты знойдуць нашых спартсменаў па вяртанні. Дай Бог, нам добра выступіць.
Ці будуць спартсмены праходзіць допінг-кантроль перад ад’ездам у Ванкувер?
Дзмітрый Шычко: Мы стараемся кожнага спартсмена, які з’яўляецца кандыдатам, прапусціць праз допінг-кантроль. Для таго, каб туды мы ехалі з упэўненасцю, што нават выпадковыя ўжыванні нейкіх лекавых прэпаратаў, якія аднесеныя да забароненых, выключыць.
Якое ўзнагароджанне прадугледжана за прызавыя месцы?
Дзмітрый Шычко: У выпадку заваявання залатога, срэбнага альбо бронзавага медаля прадугледжана ўзнагароджанне. За залаты – 100 тысяч долараў, срэбны – 50, бронзавы – 30 тысяч.
Ці чакаецца, што на Алімпіяду ў Ванкуверы прыедзе прэзідэнт?
Дзмітрый Шычко: Для нашых нацыянальных каманд прысутнасць кіраўніка дзяржавы на алімпійскіх гульнях будзе вялізарнай падтрымкай. Гэта толькі натхніць спартсменаў, калі такое адбудзецца.
На колькі медалёў спадзеяцеся?
Дзмітрый Шычко: Я думаю, што і спартовай грамадскасці, і спартовай журналістыцы трэба адыходзіць ад такога паняцця, як медальныя заданні. Толькі на першае месца заўсёды, калі ўважліва паглядзець пратаколы, прэтэндуюць ад 15 да 20 спартсменаў. І як складзецца сітуацыя, як стануць на небе зоркі – складана сказаць. Уводзіць гэта як заданне, як абавязак? Гэта спорт! Мы ставім задачы, каб кожны спартсмен паказаў найвышэйшыя вынікі на гэтых Алімпійскіх гульнях.
Нагадаем, зімовая Алімпіяда пройдзе ў Ванкуверы з 12 па 28 лютага.
Колькі на сёння ліцэнзій мае алімпійская зборная?
Дзмітрый Шычко: Пасля ўдакладнення Міжнароднай асацыяцыі лыжнага спорту колькасці спартсменаў, якія выканалі кантрольныя нарматывы ў лыжных гонках, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжным двубор’і, агульная колькасць ліцэнзій складае 48 у 6 відах спорту. Гэта лічба можа быць зменена. Бо частка спартсменаў стаіць у так званым лісце чакання. Гэта канькабежны спорт, фігурнае катанне, лыжныя гонкі – асобныя спартсмены.
Што з сябе ўяўляе алімпійская форма спартсменаў і хто яе рабіў?
Дзмітрый Шычко: Цывільную форму для спартсменаў мы шылі ў Беларусі. Адшывалі па індывідуальных мерках, абмерваючы кожнага спартсмена, трэнера, усіх удзельнікаў дэлегацыі. Туды ўваходзіць звычайны набор. Усё, што тычыцца цырымоніі адкрыцця, узнагароджання ды іншых афіцыйных цырымоній, якія прадугледжаныя рэгламентам Алімпіяды. Спартовай формай забяспечвае Нацыянальны алімпійскі камітэт і яе вырабляла адна з кітайскіх фірм, якая брала ўдзел у распрацоўцы і экіпіроўцы на летнія алімпійскія гульні. Форма добра сябе зарэкамендавала, атрымала высокую адзнаку спартсменаў трэнераў, грамадскасці.
Колькі каштуе адзін камплект алімпійскай экіпіроўкі?
Дзмітрый Шычко: Калі казаць пра цывільны камплект, то ўвесь набор: касцюм, паліто, шапка, кашуля, гальштук і ўсё астатняе каштавала прыблізна 600-650 умоўных адзінак. Тэндар выйгравалі тыя прадпрыемствы, якія гатовыя былі па найбольш выгадных для нас коштах вырабіць гэтыя рэчы.
У цэнтры карэспандэнт Еўрарадыё —
Зміцер Лукашук
Ці вядома, хто будзе несці дзяржаўны сцяг?Дзмітрый Шычко: Мы пакуль дакладна не зацвярджалі. Бо, напрыклад, хакеісты вызначаць свой канчатковы склад непасрэдна ў Канадзе. Каманда збярэцца толькі 8 лютага, там жа будуць задзейнічаныя хакеісты, якія гуляюць у Нацыянальнай хакейнай лізе. Ёсць пэўныя нюансы – траўмы атрымалі Касціцын-старэйшы, Грабоўскі. Ёсць пытанні па іншых. Я думаю, што гэта будзе нехта з нашых хакеістаў альбо біятланістаў.