Фосфарнае воблака ідзе міма Беларусі? — Гідраметцэнтр Беларусі

Фосфарнае воблака, якое ўтварылася пасля аварыі на Львоўшчыне, ідзе міма Беларусі.  Пра гэта сцвярджае начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтру Беларусі Людміла Парашчук.

Паводле яе словаў, “у трохкіламетровым слоі паветра, які сфармаваўся над тэрыторыяй прыгранічных абласцей Беларусі і Украіны, адзначаецца марудны рух паветраных масаў з захаду на ўсход”.

Спадарыня Парашчук у інтэрв’ю “Інтэрфаксу” сцвярджае, што “рух ветра паказвае, што фосфарнае воблака рухаецца на ўсход Украіны міма тэрыторыі Беларусі”.

Заўважым, што раней беларускія афіцыйныя асобы і спецыялісты заяўлялі, што фосфарнае воблака не можа пераадолець больш за 70 кіламетраў. Зараз-жа пра гэта гаворкі няма.

Дарэчы, сёння ў кіеўскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што воблака з атрутай рухаецца на ўкранскую сталіцу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі