Фосфарнае воблака мінае Беларусь

Фосфарнае воблака рушыць міма Беларусі. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміла начальнік аддзела прагнозаў Гідраметцэнтра нашай краіны Людміла Парашчук. Усе мінулыя суткі яно павольна рухалася з Ровенскай вобласці ў бок Брэстчыны і Гомельшчыны, але сёння напрамак змяніўся.

Парашчук: “Мы чакаем заходні перанос, пры якім паветраная маса будзе рухацца з Польшчы і з поўначы Нямеччыны.

Такім чынам, у Гідраметцэнтры нас запэўнілі, што фосфарнае воблака ўсё ж ёсць, але яно рухаецца па тэрыторыі Украіны ў іншы бок.

Еўрапейскае радыё спраўдзіла гэту інфармацыю на сайце гідраметцэнтра Украіны. Сёння і заўтра вецер там паўночны і паўночна-заходні. Адпаведна паветраная маса будзе ў бліжэйшы час рухацца па тэрыторыі цэнтральнай Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі