Фота дня: "Несмяротны полк", які мы заслужылі

"Несмяротны полк" ідзе па вуліцах Мінска. Фота: Еўрарадыё
"Несмяротны полк" ідзе па вуліцах Мінска. Фота: Еўрарадыё

Раніцай 9 траўня 2018 года па цэнтры Мінска прайшло шэсце "Несмяротны полк". Сутнасць гэтай акцыі ў тым, каб прыгадаць дзядоў і прадзедаў, якія аддалі жыцці і здароўе падчас Другой Сусветнай вайны. Нашы сучаснікі рыхтуюць партрэты сваіх родных, якія прайшлі вайну, і выходзяць па вуліцы, каб ушанаваць іх памяць.

Аднак у Мінску (як і ў іншых гарадах) акцыя ў апошні час набывае зусім іншае адценне. На яе выходзяць людзі, якія сумуюць па СССР, Леніну, Сталіну, партыі, камсамолу і вось гэтаму ўсяму. Вось той "Несмяротны полк", які мы заслужылі:

"Бессмертный полк", который мы заслужили (фотофакт)
Фото: Еврорадио

9 траўня 2018 года на шэсце "Несмертны полк" у Мінску, па розных ацэнках, выйшла ад 1000 да 1500 чалавек. Сярод іх было шмат людзей у камуфляжы і ў рэпліках ваеннай формы сярэдзіны ХХ стагоддзя, людзі з партрэтамі Леніна і Сталіна, людзі ў майках з сімволікай самаабвешчанай на ўсходзе Украіны "Данецкай народнай рэспублікі". Сімвалам акцыі стала георгіеўская стужка, якая з 2014 года трывала асацыюецца з расійскай анэксіяй Крыма.

8 траўня актывісты арганізацыі "Русь маладая" раздавалі такія стужкі ў цэнтры Мінска, запрашаючы ўсіх жадаючых прыняць удзел у шэсці. Адзначым, што першапачаткова акцыя "Несмяротны полк" не была ўхвалена Мінгарвыканкамам, аднак пазней гарадскія ўлады пайшлі насустрач арганізатарам шэсця і дазволілі яго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі