Фотафакт: бюстгальтар, які каштуе 10 мільёнаў долараў
Яго прадэманстравалі ў Нью-Ёрку.
Кампанія Victoria's Secret прадставіла каштоўны Fantasy bra — бюстгальтар, які вырабілі з 18-каратнага золата. На яго ўпрыгожанне пайшло 4200 каштоўных камянёў — брыльянтаў, рубінаў і жоўтых сапфіраў.
У каштоўнай абноўцы па подыуме прайшла супермадэль Кендзіс Свейнпал.