Фотафакт: мінчукі раскупілі рыс і грэчку
Напаўпустыя паліцы сфатаграфаваў карэспандэнт Еўрарадыё ў краме Еўраопт.
У краме Еўраопт, што на вуліцы Несцерава ў Мінску, Еўрарадыё заўважыла паўпустыя паліцы з грэчкай і рысам. Па словах прадаўцоў крамы, крупы беларусы пачалі актыўна скупляць яшчэ ў нядзелю, бо баяліся падаражання.
Нагадаем, што Міністэрства гандлю і Міністэрства эканомікі Беларусі ўнеслі змены ў правілы фармавання коштаў, таму некаторыя тавары могуць падаражэць з аўторка.