Фотафакт: "Небяспечныя гульні ў Беларусі" ў Празе
У Празе праходзіць фэст дакументальных фільмаў Jeden Svět, прысвечаных правам чалавека.
Сярод мноства фільмаў, традыцыйна ёсць фільм і пра сітуацыю ў Беларусі. Сёлета гэта фільм "Небяспечныя гульні ў Беларусі", які распавядае пра Беларускі свабодны тэатр, пра рэпетыцыі і выступы ў маленькай прыватнай хатцы, пра падпольны запіс гледачоў, пра забароненыя тэмы.
Фільм паказвалі два разы (8 і 10 сакавіка) ў цэнтры Прагі, у вялікай зале цэнтральнай бібліятэкі.