Фотарэпартаж: Беларусь адзначае гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі

Сёлета адзначаецца 96-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Беларусь — адна з апошніх краінаў у свеце, якія працягваюць урачыста, на дзяржаўным узроўні святкаваць гэтую дату — 7 лістапада. У гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі названыя шматлікія аб’екты ў беларускіх гарадах, у тым ліку — паркі, завод, адна з цэнтральных плошчаў і станцыя метро ў Мінску.

Людзі старэйшага пакалення па-ранейшаму настойваюць на станоўчай ролі савецкай улады ў развіцці Беларусі. Лідар Камуністычнай партыі Беларусі і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка кажа, што 7 лістапада — важнае для Беларусі свята, бо менавіта ў гады савецкай улады "ствараліся фабрыкі, заводы, прадпрыемствы, актыўна развівалася адукацыйная палітыка". На думку Карпенкі, беларускі суверэнітэт і дзяржаўнасць развіваюцца "толькі дзякуючы святу Вялікага Кастрычніка".

Але такой пазіцыі прытрымліваюцца нават далёка не ўсе людзі сталага веку. Гамяльчанін Юрый Рубцоў зладзіў  7 лістапада своеасаблівую акцыю пратэсту, выйшаўшы ў горад у майцы з надпісам "За Беларусь — без кантрактаў". Каля 9:30 яго забралі ў міліцыю для высвятлення асобы, на 20 хвілінаў. Пасля вызвалення Рубцова не падпускалі да помніка Леніну, дзе праходзіў мітынг камуністаў.

Еўрарадыё падрыхтавала для вас невялікую справаздачу пра тое, як беларусы святкуюць 7 лістапада:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі