Фотарэпартаж з канцэрту гурта "Дзеці дзяцей"

22-га студзеня ў САМТ адбыўся як заўжды вясёлы і непрадказальны канцэрт гурта “Дзеці
дзяцей”з назвай “Казка”. У першым аддзяленні “дзеці ” прадставілі гледачам сваю новую праграму, прысвечаную…дзецям і дзецям дзяцей…























Яшчэ да пачатку канцэрту на ўваходзе ў залу дзяўчаты раздавалі паперкі для гульні ў фанты. Сэнс гульні заключаўся ў тым, што кожны глядач павінен быў напісаць на спецыяльнай паперцы назву песні, якую б ён хацеў пачуць у другім аддзяленні. Гульня вельмі спадабалася прыхільнікам “дзяцей”. А чаму не? Замовіў песню — і вось яна гучыць! Прычым у выкананні любімага гурта!



























Мяне асабіста парадавала тое, што падчас канцэрту “Дзеці дзяцей”выканалі песню на беларускай мове, а гэта добры знак! А яшчэ ў наступным месяцы на каляровых экранах з’явіцца другі кліп гурта на песню “Сіняе-сіняе”. Што ж, чакаем навінаў ад “дзяцей” і застаемся ў гэтым стане!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі