Фотаробат падазраванага па справе аб выбуху дагэтуль не гатовы

Міліцыя дагэтуль не мае фотаробата падазраванага па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня. Складзены толькі працоўны малюнак для службовага карыстання.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Сяргей Гурэеў. Паводле яго слоў, следства не адмовілася ад адпрацоўкі ні адной з версій выбуху. На дадзены момант следства разглядае тры групы версій.

 Аднак назваць іх ён адмовіўся, спаслаўшыся на таямніцу следства. Сяргей Гурэеў таксама паведаміў, што ў межах крымінальнай справы аб выбуху "праведзены сотні экспертыз і апытана досыць вялікая колькасць людзей", да расследавання справы прыцягваліся спецыялісты з Расіі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі