Франак Вячорка адлічаны з факультэта журналістыкі БДУ, ён не здаў два іспыты
З трэцяга курса факультэта журналістыкі Беларускага дзяржуніверсітэта адлічаны студэнт-выдатнік, актывіст Партыі БНФ Франак Вячорка. Ён кажа, што стаў ахвярай “аператыўнай зачысткі”, праведзенай пасля візіта ў БДУ Аляксандра Лукашэнкі:
“Я прыйшоў да дэкана журфака Сяргея Дубовіка. Ён сказаў, што ёсць загад аб маім адлічэнні “за акадэмічную непаспяховасць”, падпісаны прарэктарам… Дубовік сказаў, што не ён вырашаў гэта. І я зразумеў, што рашэнне прынятае “на самым версе”.
Выкладчыкі Вячоркі сцвярджаюць, што ён не здаў два іспыты, да якіх аказаўся негатовы. Нагадаем, у студзені-лютым Франак правёў у турме на Акрэсціна 15 сутак адміністрацыйнага арышту. За гэты час ён прапусціў якраз гэтыя іспыты, не змог прыйсці і на пераздачу. Заставаўся шанец здаць іх адмыслова створаным камісіям.
Вось што распавяла Еўрарадыё старшыня камісіі, якая прымала ў Вячоркі іспыт па рускай літаратуры 1-й паловы ХХ стагоддзя, Людміла Саянкова:
“Не ведаю, да якога іспыта ён рыхтаваўся ці не рыхтаваўся, але па дысцыпліне, па якой я была старшынёй камісіі, ён быў не гатовы. Гэта я вам скажу шчыра. У мяне больш прэтэнзій ніякіх няма, толькі па навучальнай частцы. І калі б гэта быў не Франак, а іншы студэнт, з такім адказам вынік быў бы дакладна такі ж. Мы былі б рады паставіць яму большую адзнаку, я была б радая, абсалютна шчыра вам кажу”.
Але Франак Вячорка збіраецца падаваць у суд і на рашэнне пра адлічэнне, і на рашэнні камісій, і патрабаваць аднаўлення ва універсітэце.