Франак Вячорка: Калі мы пачалі гаварыць, дэлегаты з'езда БРСМ былі ў ступары
Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання ў Палацы Рэспублікі, дзе праходзіў з'езд БРСМ, Франака Вячоркі і Міхаіла Пашкевіча, прадстаўнікоў "Моладзі БНФ" і "Маладых дэмакратаў". Нагадаем, актывістам удалося прайсці ў Палац Рэспублікі разам з групай студэнтаў. Апазіцыянеры апранулі майкі "Доброе сердце БРСМ" і занялі ці не лепшыя месцы ў залі. Пра тое, што адбывалася ў залі, Франак Вячорка паведамляў праз свой ЖЖ.
Аднак пратрымацца ў залі Вячорку і Пашкевічу не ўдалося і гадзіны. Адным з тых, хто апазнаў апазіцыянераў, быў галоўны ідэолаг краіны Ўсевалад Янчэўскі. Пасля выступу віцэ-прэм'ера Аляксандра Косінца Вячорка і Пашкевіч усталі са сваіх месцаў і запатрабавалі слова. Аднак прэзідыюм іх ігнараваў.
Тады хлопцы звярнуліся да залі: "І вам нецікава, куды пайшлі вашыя грошы? Чаму нашым арганізацыям не даюць памяшкання для з'езду, а БРСМ атрымлівае Палац Рэспублікі? Чаму вы не цікавіцеся ў кіраўніцтва пра прычыны адмены льготаў, пра тое, чаму працягваюць гвалтоўна размяркоўваць студэнтаў?". Вячорка сцвярджае, што "бальшыня дэлегатаў была ў ступары".
Пасля гэтага апазіцыянераў з залы вывела ахова. Супрацоўнік КДБ паведаміў ім, што іх павязуць у Цэнтральны РУУС.