Франак Вячорка вяртаецца ў Мазыр
Былы палітсалдат Франак Вячорка пераязджае ў Мазыр. Як кандыдат у дэпутаты мясцовага райсавету, там ён будзе працягваць сваю выбарчую кампанію. Франак Вячорка: “Выбарчую кампанію я давяду ў Мазыры. Ну, і калі стану дэпутатам, то давядзецца працаваць на акрузе і выконваць абяцанні. Калі перавернецца Зямля і мяне прапусцяць у дэпутаты Мазырскага райсавету, то буду наводзіць парадак там, на месцы. Безумоўна, гэта значна важней за кабінетную працу ў Мінску”.