Франака Вячорку аштрафавалі на 155 тысяч рублёў
Суд Салігорску аштрафаваў Франака Вячорку на 5 базавых велічыняў (155 тысяч рублёў). Яго, а таксама яшчэ васмярых моладзевых актывістаў, затрымалі ўчора каля будынку раённага суда, дзе праходзіў працэс над Іванам Шылам.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Франак Вячорка:
“Мой працэс быў самым працяглым. Мы заслухалі трох сведкаў — супрацоўнікаў міліцыі. Яны сведчылі нелагічна, іх сведчанні не супалі. Адвакат націснула на тое, што дадзеным міліцыянтаў верыць нельга. У выніку выйгралі штраф, калі так можна сказаць”
Раней завяршыліся працэсы над іншымі маладзёнамі. Як паведамляў Еўрарадыё лідэр Партыі БНФ і бацька Франака Вінцук Вячорка актывісты былі асуджаныя ад штрафаў да 7 сутак арышту:
“Алесю Каліту і Людміле Атакулавай прысудзілі па 7 сутак. Іншым прысудзілі 4-5 базавых велічыняў”
Нагадаем, учора каля будынка Салігорскага раённага суда, дзе праходзіў працэс над Іванам Шылам былі затрыманыя дзевяць моладзевых актывістаў: Алесь Каліта, Франак Вячорка, Дзмітрый Федарук, Дзмітрый Ясевіч, Віктар Дзенісевіч, Дзмітрый Карноў, Людміла Атакулава, Таццяна Буланава і Кася Галіцкая. Іх абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзенні масавага мерапрыемства.