Франака Вячорку і Яраслава Грышчэню будуць судзіць у панядзелак

Праваабаронцы падлічылі колькасць затрыманых актывістаў дэмакратычнага руху падчас святкавання ўчора ўгодкаў прыняцця Вярхоўным Саветам БССР дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Агулам міліцыянты затрымалі ў Мінску, Віцебску і Гомелі 11 чалавек. Большасць з іх былі вызвалены ў той жа дзень. За кратамі застаюцца моладзевыя актывісты Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня, суд над якімі адбудзецца ў панядзелак, 30 ліпеня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі