Франака Вячорку не бярэ ў студэнты ніводная сталічная ВНУ
Рэктары мінскіх вну адмовіліся прымаць на вучобу актывіста моладзевага апазіцыйнага руху Франака Вячорку, паведамляе БелаПАН. Ён вучыўся на дзённым аддзяленні факультэту журналістыкі БДУ. У 2008 годзе быў адлічаны на падставе таго, што не з’явіўся на два экзамены. Так адбылося, бо Франак Вячорка ў той час адбываў адміністрацыйны 15-сутачны арышт. Пры гэтым ён быў адным з найлепшых студэнтаў курсу і яго сярэдні бал складаў 8,7. Аднавіцца ў БДУ ён не змог нават прад суд, хоць пасля службы ў войску меў льготы. Ён накіраваў лісты з просьбай залічыць яго ў студэнты ў розныя вну Мінску, у тым ліку камерцыйныя. Паўсюль яму адмовілі, пры гэтым адміністрацыі ўніверсітэтаў і інстытутаў спасылаліся то на вялікую розніцу праграмаў, то на адсутнасць месцаў.
Цяпер моладзевы актывіст накіраваў ліст у Міністэрства адукацыі. Ён заяўляе, што яго пазбавілі права атрымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі. На думку Франака Вячоркі, рэктары беларускіх вну не толькі не спрыяюць забеспячэнню яго канстытуцыйнага права, але і чыняць штучныя перашкоды.