Франака Вячорку прызналі прыгодным да службы ў войску

16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Мінска прызнаў лідэра “Моладзі БНФ” прыгодным да ваеннай службы.
26 студзеня палітыку неабходна з’явіцца для адпраўкі ў войска, паведамляе БелаПАН. Сёння ранкам Вячорку сілай даставілі ў ваенкамат са шпіталю, дзе ён праходзіў медагляд.

За пяць хвілін яго прызналі прыгодным да службы і ўжо сёння мелі намер адвезці ў ваенную часць. Палітык заявіў, што будзе абскарджваць рашэнне аб прызнанні яго прыгодным у судзе. Ён напісаў распіску, пасля чаго яму загадалі з'явіцца ў ваенкамат 26 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі