Француз гаварыў без перапынку 124 гадзіны

Француз каталонскага паходжання Луі Кале гаварыў без перапынку 124 гадзіны. Ён паставіў такім чынам новы сусветны рэкорд, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
Рэкордная спроба адбылася ў горадзе Перпіньян на поўдні Францыі пры вялікім зборы гледачоў. 62-гадовы мужчына не спыняў размаўляць на працягу пяці дзён і чатырох начэй запар. Больш за ўсё ён гаварыў пра каталонскую культуры і свайго ўлюбёнага мастака Сальвадора Далі. Свой рэкорд ён прысвяціў усім абаронцам каталанскай мовы і каталонскай культуры.

Папярэдняе дасягненне належала жыхару Індыі, які працягваў казаць на працягу 120 гадзін. Кале аднойчы ўжо ўсталёўваў сусветны рэкорд па працягласці бесперапыннай прамовы: у 2004 годзе яму для гэтага хапіла 48 гадзінаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі