Француз сеў на тры гады за абразу паліцыі
19-гадовага грамадзяніна Францыі асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі за абразу афіцэраў паліцыі ў інтэрнэце. На сваёй старонцы ў Facebook француз апублікаваў гнеўны запіс, адрасаваны супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія яго аштрафавалі за кіраванне аўто ў п'яным выглядзе. Да таго ж, ён прыгразіў жандарам расправай, адзначае ВВС. Абцяжаваючай акалічнасцю суд палічыў няяўку хлопца на заключнае судовае пасяджэнне. Яго маці патлумачыла, што ён проста праспаў і забыўся прыйсці на суд.
Маладому французу акрамя турэмнага тэрміну давядзецца выплаціць штраф у памеры 1,2 тыс. еўра.
Маладому французу акрамя турэмнага тэрміну давядзецца выплаціць штраф у памеры 1,2 тыс. еўра.