Француз завяршыў адзіночнае кругасветнае плаванне новым рэкордам
Французскі марак і падарожнік завяршыў адзіночнае кругасветнае плаванне новым рэкордам. 48-гадовы Томас Кавіль плыў на трымаране без прыпынкаў 49 дзён 3 гадзіны і 7 хвілін. Дагэтуль рэкордам лічылася 57-дзённае кругасветнае падарожжа француза Франсуа Жаёна ў 2008 годзе. Ён плыў на яхце і быў таксама адзін.
"Бі-Бі-Сі" адзначае, што Кавілю ўдалося дасягнуць рэкорда толькі з пятай спробы. Ён кажа, што даводзілася працаваць на мяжы фізічных магчымасцяў, яму ўдавалася спаць не больш за 3 гадзіны за суткі. "Я ішоў да гэтага дзесяць гадоў... Я шчаслівы, што мне ўдалося здзейсніць гэтую мару", — сказаў падарожнік пасля прыбыцця ў французскі порт Брэст.
Фота: AFP