Французскія левыя падтрымалі беларускіх таварышаў

Пра гэта гаворыцца ў лісце, якое сустаршыні партыі Марцін Білар і Жан-Люк Меланшон накіравалі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", паведамляе UDF.BY.

Лідэраў французскіх левых турбуюць допыты ў КДБ старшыні "Справядлівага свету" Сяргея Калякіна і яго намеснікаў Валерыя Ўхналёва і Анатоля Лашкевіча, арышт і "умоўнае" вызваленне галоўнага рэдактара газеты "Товарищ" Сяргея Вазняка.

Білар і Меланшон ў сваім лісце выказваюць падтрымку "ўсім таварышам з беларускай левай апазіцыі ў барацьбе за дэмакратычныя, палітычныя, сацыяльныя і прафсаюзныя правы ў Беларусі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі