Францыя замарозіла сродкі Цэнтрабанка Расіі на 22 мільярды еўра

Таксама заблакаваныя рахункі і нерухомасць прыватных асоб, якія трапілі пад санкцыі
Таксама заблакаваныя рахункі і нерухомасць прыватных асоб, якія трапілі пад санкцыі

Францыя замарозіла сродкі Цэнтрабанка Расіі на 22 мільярды еўра. Таксама заблакаваныя рахункі і нерухомасць прыватных асоб, якія трапілі пад санкцыі.

"Па даручэнні прэзідэнта Францыі мы працягнем поўную інвентарызацыю дэпазітаў і нерухомасці, яхт, раскошных аўтамабіляў, якія належаць расейцам і знаходзяцца пад еўрапейскімі санкцыямі", — заявіў міністр эканомікі і фінансаў Францыі Бруна Ле Мер.

Па словах міністра, сродкі на рахунках прыватных асоб у французскіх установах склалі 150 мільярдаў еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі