Франка Вячорку звольнілі з войска, але ад выбараў у Мазыры ён не адмовіцца?

З вайсковай часткі ў Мазыры звальняюць палітпрызыўніка, кандыдат ў дэпутаты мясцовага райсавету Франка Вячорку.
Як адзначае Радыё "Свабода", гэта сталася пасля высноваў галоўнага медычнага цэнтру Мінабароны. Там у сакавіку салдат-апазіцыянер праходзіў абследаванне.

Сустракаць Франка прыехаў пад КПП вайсковай часці ягоны бацька - Вінцук Вячорка. У каментары Еўрарадыё ён паведаміў, што чакае сына цэлы дзень. Таксама Вячорка-старэйшы заявіў, што хутчэй за ўсё Франак працягне сваю выбарчую кампанію ў Мазырскі райсавет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі