Фрэйзер прэзентуе заяўку Беларусі на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі
З 19 па 22 верасня ў канадскім Ванкуверы пройдзе кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея, на якім будзе зацверджана краіна-гаспадыня чэмпіянату свету 2013 года. На правядзенне гэтага форума прэтэндуюць шэсць краін: Беларусь, Швецыя, Венгрыя, Латвія, Чэхія і Расія. У прэзентацыі заяўкі Беларусі прыме ўдзел галоўны трэнер нашай зборнай амерыканец Курт Фрэйзер.
Дарэчы, ён пяць гадоў выступаў у НХЛ за мясцовы клуб “Ванкувер Кэнакс”. У складзе беларускай дэлегацыі таксама генеральны мэнеджэр зборнай Святаслаў Кісялёў і генеральны сакратар Федэрацыі хакея Беларусі Сяргей Ганчароў.
У выпадку няўдачы, наша краіна збіраецца высунуць сваю кандыдатуру на правядзенне чэмпіянату свету 2014 года.
БЕЛТА