Фронтаўцы Брэстчыны масава адмаўляюцца ехаць на з’езд партыі

У суботу, 29 траўня, у Мінску прызначаны нечарговы ХІІІ з’езд Партыі БНФ. Многія раённыя арганізацыі Брэстчыны адмовіліся ад удзелу ў ім. Пра гэта сказаў Еўрарадыё актывіст партыі Аляксандр Мех: Мех: "Я быў у Століне, у Бярозе. У Століне прынялі рашэнне аб няўдзеле. У Бярозе таксама, і Маларыцкая раённая арганізацыя прыняла рашэнне не дэлегаваць нікога, і Баранавічы таксама. У нас у Кобрыне аднагалосна прынятае рашэнне не браць удзелу ў такім з’ездзе-сходзе, таму што ён нестатутны і амаральны".

Дэлегаты на з’езд павінны абірацца, а не прызначацца, сказаў спадар Мех. Цяперашняе кіраўніцтва прыняло рашэнне, што дэлегатамі з’езду будуць тыя, хто браў удзел у выбарах у якасці кандыдатаў, і ім далі права “браць з сабой” на з’езд у якасці дэлегатаў па два-тры чалавекі.

Рэвізійная камісія Партыі БНФ прыняла рашэнне абавязаць кіраўніцтва партыі падрыхтаваць з’езд у адпаведнасці з Статутам, сказаў спадар Мех.

Нагадаем, на з’ездзе мусіць абмяркоўвацца фармат удзелу Партыі БНФ у прэзідэнцкіх выбарах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі